У салігорскай шахце знайшлі парэшткі ракаскарпіёна

У салігорскай шахце знайшлі рэшткі ракаскарпіёна, паведамляе прэс-служба «Беларуськалія».

24.08.2022 / 22:13

Знойдзеныя рэшткі адносяць да палеазойскай эры.

На прадпрыемстве адзначаюць, што знаходка не такая і ўнікальная. На тэрыторыі Салігорска ракаскарпіёнаў знаходзілі неаднаразова. Упершыню закамянелыя рэшткі вымерлага членістаногага выявілі ў пластах калійных гарызонтаў 2-га рудаўпраўлення ў 1976 годзе.

Вывучаць цяперашнюю знаходку прыедуць спецыялісты-палеантолагі, пасля чаго яна стане экспанатам на трэцім рудаўпраўленні, і паглядзець на ракаскарпіёна змогуць усе ахвотныя.

Nashaniva.com