У пункце пропуску «Брэст» у аўтамабілі знойдзены прадмет, падобны да выбуховай прылады

Сёння раніцай ў аўтадарожны пункт пропуску «Брэст» на ўезд у Беларусь прыбыў аўтамабіль на расійскіх рэгістрацыйных нумарах. За рулём машыны маркі «Кіа» знаходзіўся грамадзянін Расіі, паведамляе Памежны камітэт.

26.08.2022 / 10:18

Падчас агляду транспартнага сродку памежны нарад выявіў прадмет з правадамі памерам 5х9 см, які быў прымацаваны на дно аўто ў раёне пярэдняга пасажырскага сядзення.

Аўтамабіль быў аператыўна ачэплены, пропуск асоб і транспартных сродкаў прыпынены. На месца прыбылі супрацоўнікі МНС і сапёрная група.

У цяперашні час праводзяцца неабходныя мерапрыемствы.

Nashaniva.com