Сям’ю праваслаўнага святара пераследуюць за перапосты ў сацсетках

Вядома, што падчас рэлігійных святаў затрымалі жонку праваслаўнага святара і пагражалі ёй зняволеннем да суда, які мусіў адбыцца ўжо пасля святаў, пра гэта паведамляе суполка «Хрысціянская візія».

26.08.2022 / 12:17

Імя святара і месца жыхарства ў мэтах бяспекі не называюцца.

Паводле арт. 19.11 КаАП («Выраб, распаўсюджванне і (альбо) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў») ёй прысудзілі штраф «у памеры сярэдняга беларускага месячнага заробку», а таксама канфіскавалі тэлефон. Нагодай стаў фотаздымак святара ў сацсетках з лагатыпам СМІ, якое ў Беларусі прызнанае «экстрэмісцкім».

Пасля гэтага матушку выклікалі на прафілактычныя гутаркі, пагражалі арыштам яе і мужа, а таксама тым, што паставяць сям’ю на ўлік як «сацыяльна-небяспечную». Таксама вядома, што ўлады зацікавілі іншыя фотаздымкі ў сацсетках і бела-чырвона-белае і жоўта-блакітнае спалучэнне колераў у доме святара.

Nashaniva.com