Прызнаныя палітвязнямі яшчэ 5 чалавек, у тым ліку «рэйкавыя партызаны»

Праваабаронцы афіцыйна прызналі сёння палітвязнямі яшчэ 5 чалавек. Такім чынам, агульная колькасць такіх людзей у Беларусі дасягнула 1311.

26.08.2022 / 18:16

Сёння прызнаныя палітвязнямі Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў, Павел Нікіценка і Сяргей Кірыковіч.

Гэтыя людзі атрымалі вялікія тэрміны (ад 4,5 да 16 гадоў) па абвінавачаннях у «тэрарызме» і шэрагу іншых артыкулаў КК. Суды над імі былі закрытыя. Ермаловіч, Мінкевіч і Казлоў — «рэйкавыя партызаны» з Бабруйска.

Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, праваабаронцы прыйшлі да высновы пра «існаванне ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных. Судовыя рашэнні прынятыя з палітычных матываў у парушэнне асноватворных прынцыпаў справядлівага правасуддзя».

Nashaniva.com