Карткі беларускіх банкаў могуць не працаваць у ноч на суботу

У ноч на 27 жніўня могуць не працаваць карткі некаторых банкаў, папярэджваюць беларусаў у Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

26.08.2022 / 20:17

Тэхналагічныя работы на сеткавым абсталяванні цэнтра плануюць правесці з 0:00 да 6:00 27 жніўня. У працы картак могуць быць часовыя перапынкі пры аплатах у інтэрнэце, сетках арганізацый гандлю (сэрвісу), банкаматах і г.д., падключаных да апаратна-праграмнаму комплекса цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае каля 10 млн картак беларускіх банкаў.

Nashaniva.com