Акупацыйныя ўлады Энергадара: снарад прабіў дах спецблока АЭС

Акупацыйныя ўлады Запарожскай вобласці паведамілі, што ў выніку абстрэлу быў прабіты дах спецкорпуса Запарожскай АЭС, у якім знаходзіцца ядзернае паліва.

29.08.2022 / 16:16

Сябра «Галоўнай рады» акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Уладзімір Рогаў апублікаваў фота прабітага даху спецкорпуса №1 ЗАЭС. «У гэтым корпусе захоўваецца свежае паліва для рэактараў», — напісаў ён.

Міжнародная супольнасць заклапочаная тым, што баі вядуцца зусім побач з атамнай станцыяй. Аднак эксперты не раз падкрэслівалі, што Запарожская АЭС добра абароненая, яе абалонку могуць прабіць хіба што некалькі высокадакладных пападанняў у адно і тое ж месца.

Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў абстрэлах тэрыторый вакол атамнай станцыі.

Nashaniva.com