Сафію Сапегу пазбавілі дазволу на жыхарства ў Беларусі

Палітзняволенай грамадзянцы Расіі Сафіі Сапегзе анулявалі беларускі від на жыхарства. Пра гэта паведаміла «Вясна».

30.08.2022 / 14:12

Вядома, што Сафію пазбавілі спаткання з роднымі — нібыта за тое, што яна падзялілася з кімсьці цыгарэтай. Таксама паведамляецца, што дзяўчыну — грамадзянку РФ — пазбавілі дазволу на жыхарства ў Беларусі, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, Гродзенскі абласны суд 6 мая асудзіў Сафію Сапегу да 6 гадоў калоніі. Таксама з яе спагналі на карысць пацярпелых матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды на агульную суму 167500 рублёў.

Сафію Сапегу затрымалі 23 мая 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

 ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Сафія Андрэеўна Сапега.

Nashaniva.com