Лявон Вольскі прэзентаваў гістарычны серыял ВІДЭА

Выйшаў новы вострасюжэтны гістарычны серыял ад Лявона Вольскага пра пакручастыя лёсы славутых землякоў.

01.09.2022 / 15:25

Лявон Вольскі сёння прэзентаваў новы адукацыйны серыял, дзе ў фармаце 5-хвілінных серый распавядае разам з дасведчанай навуковай супрацоўніцай Элізай Маневіч пра выбітных дзеячаў беларускага паходжання. 

Першая серыя прысвечаная французскаму імператару Напалеону Банапарту, які падтрымліваў вызваленне Рэчы Паспалітай ад Расійскай імперыі. 

Nashaniva.com