Украінскі Генштаб: Беларусь на найбліжэйшых вучэннях, верагодна, будзе адпрацоўваць захоп часткі тэрыторыі Украіны

На сённяшнім брыфінгу намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Украіны Аляксей Громаў закрануў пытанне сумесных вучэнняў, запланаваных арміямі Расіі і Беларусі на 8—14 верасня. 

01.09.2022 / 16:53

8—14 верасня войскі Расіі і Беларусі, як заяўлена, будуць адпрацоўваць вядзенне манеўранай абароны з пераходам у контрнаступленне з вызваленнем тэрыторыі, часова захопленай праціўнікам.

«Не выключаецца, што пад так званай страчанай тэрыторыяй маюцца на ўвазе прыгранічныя раёны Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцей», — заявіў Громаў.

Пры гэтым, аднак, ён дадаў, што УСУ гатовыя да любых пагроз і на сённяшні дзень пагрозы ўварвання з боку Беларусі няма.

Nashaniva.com