Асуджанай па палітычных справах маці-адзіночцы забаранілі хадзіць у казіно

Вольга Кронда пакарана трыма гадамі «дамашняй хіміі», а таксама штрафам у памеры 3000 рублёў за эмодзі «гаўняшка» ў адрас сілавіка.

03.09.2022 / 09:44

Жанчыну абвінавацілі ў абразе міліцыянта Руслана Куцко ў інтэрнэце і прымусілі заплаціць яму «маральную кампенсацыю», паведамляе «Вясна».

За тое, што яна не аплаціла штраф «пакрыўджанаму» міліцыянту, ёй забаранілі наведваць казіно і гуляць у азартныя гульні. Цяпер жанчыне фактычна не будуць аддаваць увесь заробак.

Раней аналагічныя абмежаванні накладалі на Ніну Багінскую і Мікалая Статкевіча.

Nashaniva.com