«Мой час, думаю, прыйшоў». Кадыраў хоча пайсці з пасады

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у тэлеграме распавёў пра жаданне пакінуць пасаду, бо заўважыў, што ён застарэйшы з кіраўнікоў субʼектаў Расіі, ужо 15 гадоў кіруе рэспублікай.

03.09.2022 / 16:28

Фота: АР

«Мой час, думаю, прыйшоў, пакуль мяне тут не выгналі», — сказаў ён. Ён узгадаў каўказскую прымаўку пра госця, які павінен сысці своечасова.

«Мы ўжо пра гэта пачалі думаць і пастараемся своечасова сысці», — сказаў ён.

Ён сказаў, што і сам заўважыў, што заседзеўся. «Лічу, што цалкам заслужыў бестэрміновы і доўгі адпачынак. Спадзяюся, што вы мяне падтрымаеце і зразумееце», — напісаў ён.

Nashaniva.com