Еўракамісія зацвердзіла скасаванне пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме з Расіяй

З такой заявай у твітары выступіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Пагадненне спыніць дзеянне з 12 верасня.

06.09.2022 / 16:54

«З Расіяй больш нельга весці справы, як звычайна. Мы прапануем цалкам прыпыніць дзеянне Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС і не прызнаваць расійскія пашпарты, выдадзеныя ў акупаваных украінскіх рэгіёнах.

Спрашчэнне візавага рэжыму — гэта знак даверу, цалкам разбуранага агрэсіўнай вайной Расіі», — напісала палітык.

Гэта значыць, што сума візавага збору для расіян вырасце з 35 да 80 еўра, тэрміны чакання віз павялічацца, доўгатэрміновых і шматразовых віз стануць выдаваць менш.

На пачатку абмяркоўвалася пытанне таго, каб аналагічныя захады ўжыць і ў дачыненні да беларусаў, але ў выніку ад гэтага вырашылі адмовіцца.

Nashaniva.com