Смаргонскі агрэгатны завод перайшоў на кітайскія рухавікі

Пра тое, што ў матаблоках і міні-трактарах прадпрыемства замест ранейшых амерыканскіх і японскіх рухавікоў будуць ставіць кітайскія, паведаміла прэс-служба Мінскага трактарнага завода.

08.09.2022 / 17:56

«У сувязі са складанасцямі ў лагістыцы мы адмовіліся ад устаноўкі на нашу тэхніку матораў Honda, Yamaha і Kohler на карысць кітайскага вытворцы, у прыватнасці, марак Weima і Lifan.

Гэты пераход аказаўся для завода бязбольным і паспяховым. Пяцігадовы досвед працы з Weima у нас быў. Таксама мы папярэдне вывучылі прыярытэтны для нас расійскі рынак, і аказалася, што рухавік Lifan там вельмі папулярны. Таму вырашылі асвоіць новы перспектыўны кірунак», — сказаў намеснік дырэктара завода па камерцыйных пытаннях Андрэй Самарэвіч.

Акрамя таго, на прадпрыемстве вырабляюць і доследную партыю мотаблокаў з кітайскім рухавіком Rato. Пасля праведзеных выпрабаванняў будзе прымацца рашэнне аб серыйнай вытворчасці.

Nashaniva.com