Халук Байрактар падарыў Зяленскаму вышыванку з беспілотнікам «Байрактарам»

9 верасня Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам турэцкай кампаніі Baykar Халукам Байрактарам. 

10.09.2022 / 08:53

У прыватнасці, Зяленскі і Байрактар абмеркавалі дэталі будаўніцтва завода беспілотнікаў Baykar ва Украіне і вытворчасць новай прадукцыі з выкарыстаннем украінскіх дэталяў.

«Кожны ва Украіне ведае, што такое «Байрактары», ведае вашу кампанію. Дзякую вам, дзякую прэзідэнту Эрдагану за вашу падтрымку і падтрымку грамадзян Турцыі ў гэтай вайне з расійскай агрэсіяй», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі ўручыў Халуку Байрактару ордэн «За заслугі» I ступені за ўклад у павелічэнне магутнасці ўкраінскіх узброеных сіл у барацьбе з агрэсарам.

Халук Байрактар падарыў прэзідэнту арыгінальную вышыванку з выявай беспілотніка Bayraktar.

У ліпені аналагічную вышыванку дарыў Халуку Байрактару пасол Украіны ў Турцыі Васіль Бондар.

Магчыма, вышыванка вярнулася.

Nashaniva.com