Суседзі па Еўрасаюзе крытыкуюць эгаістычную пазіцыю Венгрыі 

Па словах міністра ўрада Чэхіі па еўрапейскіх пытаннях Мікулаша Бека, апошнія дзеянні Венгрыі паставілі пад пытанне далейшае яе членства ў ЕС і робяць тэарэтычна магчымым выключэнне краіны з блоку.

10.09.2022 / 10:33

«У ЕС перамовы часта цяжкія, і іх могуць весці многія краіны. Венгрыя, на мой погляд, прайшла доўгі шлях да краю своеасаблівай бездані, і цяпер яна павінна вырашыць: адысці ад гэтага краю або рызыкнуць і скокнуць, пра наступствы чаго я спекуляваць не хачу», — сказаў чэшскі міністр у інтэрв'ю мясцовай радыёстанцыі iROZHLAS.

Nashaniva.com