Мінабароны Расіі патлумачыла, што адбываецца пад Ізюмам
«В течение трёх суток проведена операция по свертыванию и переброске Изюмско-Балаклейской группировки войск на территорию ДНР», — заявіла расійскае вайсковае ведамства на пяты дзень украінскага контрнаступу.
10.09.2022 / 17:16
Фота Мінабароны Расіі
10 верасня Міністэрства абароны Расіі зрабіла наступныя заявы.
«Для дасягнення мэтаў СВА прынята рашэнне перагрупаваць войскі ў раёнах Балаклеі і Ізюма для нарошчвання намаганняў на Данецкам кірунку».
«На працягу трох сутак праведзена аперацыя па згортванні і перакідванні Ізюмска-Балаклейскай групоўкі войскаў на тэрыторыю ДНР».
«Праведзены шэраг адцягваючых і дэманстрацыйных мерапрыемстваў з пазначэннем рэальных дзеянняў войскаў».
У інтэрнэце з'яўляюцца карты сітуацыі на фронце па стане на 10 верасня. Яны прыблізныя, бо становішча застаецца вельмі зменлівым.