Як выглядае вызваленая ўкраінскімі вайскоўцамі Балаклея ФОТЫ

Ключавы горад у Харкаўскай вобласці паўгода знаходзіўся пад расійскай акупацыяй. Украіна вярнула яго пад свой кантроль некалькі дзён таму. 

11.09.2022 / 13:27

Здымкі, зробленыя фатографам Хуанам Барэта 10 верасня, публікуе BBC News. На іх бачна, як выглядае Балаклея пасля адступлення расійскай арміі. Расійскі гарнізон з горада збег у кірунку Ізюма.

У нядзелю галоўнакамандуючы ВСУ Валерый Залужны паведаміў, што з пачатку верасня Украіна вярнула пад свой кантроль больш за 3000 квадратных кіламетраў тэрыторыі.

Nashaniva.com