Зяленскі расіянам: Холад, голад, цемра і смага для нас не так страшныя і смяротныя, як вашыя «сяброўства і братэрства»

Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале апублікаваў відэа наступстваў аднаго з сённяшніх вячэрніх прылётаў па энергетычнай інфраструктуры ўсходу краіны і суправадзіў яго эмацыйным зваротам да расіян.

11.09.2022 / 22:33

«Вы да гэтага часу думаеце, што мы адзін народ? Вы да гэтага часу думаеце, што зможаце нас спалохаць, зламаць, схіліць да саступак? Вы сапраўды так нічога і не зразумелі? Не зразумелі, хто мы? За што мы? Аб чым мы?

Чытайце па губах:

Без газу ці без вас? Без вас.

Без святла ці без вас? Без вас.

Без вады ці без вас? Без вас.

Без ежы ці без вас? Без вас.

Холад, голад, цемра і смага — для нас не так страшныя і смяротныя, як вашыя «сяброўства і братэрства». Але гісторыя ўсё расставіць па месцах.

І мы будзем з газам, святлом, вадой і ежай … і без вас!», — напісаў прэзідэнт Украіны.

Nashaniva.com