Мядзведзеў запатрабаваў «татальнай капітуляцыі Украіны»

Экс-прэзідэнт РФ адрэагаваў на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які выключыў перамовы з Расіяй праз ультыматумы Масквы.

12.09.2022 / 18:45

«Нехта Зяленскі сказаў, што ён не будзе весці дыялог з тымі, хто высоўвае ультыматумы. Цяперашнія «ўльтыматумы» — дзіцячая размінка перад патрабаваннямі будучыні. І ён іх ведае: татальная капітуляцыя кіеўскага рэжыму на ўмовах Расіі», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Мядзведзеў.

Пры гэтым на мінулым тыдні УСУ паспяхова развіла контрнаступленне і вызваліла больш за 8 тыс. кв. км тэрыторыі. Гэта больш, чым РФ захапіла з красавіка. 

Nashaniva.com