«Яго танец стаў вечным». У баі на Данеччыне загінуў заслужаны артыст Украіны

Намесніца галоўнага рэдактара выдання «Україна молода» Валянціна Самчанка паведаміла, што ў панядзелак на Данбасе ў баі з расійскімі акупантамі загінуў саліст балета Нацыянальнай оперы Аляксандр Шапавал.

13.09.2022 / 08:08

Валянціна Самчанка напісала:

«У баі пад Маёрскам Данецкай вобласці сёння, 12 верасня, загінуў Шапавал Аляксандр Мікалаевіч — заслужаны артыст Украіны, саліст балета Нацыянальнай оперы Украіны імя Тараса Шаўчэнкі».

Прыма-балерына Нацыянальнай оперы Кацярына Кухар пацвердзіла гэтую інфармацыю.

«Ён быў выдатным артыстам, кожная наша партыя была напоўненая такім жыццём… Таму што ён адзін з нямногіх, хто жыў сцэнай… А цяпер яго танец стаў вечным».

Nashaniva.com