У музеі пакажуць рукапісы і партрэт Янкі Купалы

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 15 верасня ў 17:00 адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай 100-годдзю чацвёртага паэтычнага купалаўскага зборніка «Спадчына» 1922—2022, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» арганізатары праекта.

13.09.2022 / 16:24

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь упершыню прадставіць грамадскасці рукапісы твораў і прыжыццёвы сюжэтны партрэт паэта, напісаны ў 1921 годзе Дзмітрыем Полазавым.

Зборнік «Спадчына» стаў першай кнігай Янкі Купалы, выдадзенай у Беларусі. Ён сабраў на сваіх старонках творы, напісаныя ў перыяд з 1905 па 1919 год. Пра шлях кнігі да чытача раскажуць лісты паэта і матэрыялы з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якія сталі памяткамі гістарычных рэалій, што раскрываюць абставіны асабістага і грамадскага жыцця творцы.

Наведаць выставу можа кожны ахвочы з 15 верасня да 29 кастрычніка 2022 года.

Nashaniva.com