Аўтамабіль Зяленскага трапіў у ДТЗ у цэнтры Кіева

Аўтамабіль прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага трапіў у ДТЗ у Кіеве. Сам ён сур'ёзна не пацярпеў, але для кіроўцы аўтамабіля, які сутыкнуўся з картэжам, прыйшлося выклікаць хуткую, паведаміў у Facebook прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Сяргей Нікіфараў.

15.09.2022 / 07:56

Па яго словах, у аварыю ўначы трапілі адразу некалькі машын: легкавік урэзаўся ў аўтамабіль з Зяленскім і картэж, які яго суправаджаў.

— Медыкі, якія суправаджалі кіраўніка дзяржавы, аказалі кіроўцы аўтамабіля экстранную дапамогу і аператыўна перадалі яго хуткай дапамозе. Доктар агледзеў прэзідэнта, сур'ёзных траўм не выяўлена, — напісаў Нікіфараў.

Ён дадаў, што праваахоўныя органы высвятляюць усе абставіны аварыі.

Nashaniva.com