За келіх, кінуты ў галаву адміністратаркі кавярні, — тры гады хатняй хіміі. Параўнайце з палітычнымі прысудамі

34-гадовага мінчука прызналі вінаватым у асабліва злосным хуліганстве. Той у нецвярозым стане пачаў дэбашырыць у кавярні, а пасля кінуў шкляны келіх у галаву адміністратарцы.

15.09.2022 / 12:20

Мужчына прызнаў віну і кампенсаваў шкоду. Суд прысудзіў яму тры гады абмежавання волі без накіравання (хатнюю хімію).

Для параўнання, нядаўнія палітычныя суды: двах мужчын асудзілі да зняволення ў калоніі за тое, што шлі на сілавіка на антываенным мітынгу, пасля затрымання іх катавалі; 28-гадовай дзяўчыне далі сем гадоў калоніі за каментарыі і пратэсты.

Nashaniva.com