Украінцы вызвалілі яшчэ два населеныя пункты

Украінскія войскі ўзялі пад кантроль населеныя пункты Студзянок і Сасновае на левым беразе Аскола і Данца.

15.09.2022 / 14:41

Пра гэта паведамляюць інфармаваныя расійскія блогеры.

Раней украінскія войскі ўвайшлі ў Святагорск. Пашырэнне ўкраінскага плацдарма за Данцом і Асколам робіць імаверным прасоўванне на поўнач Луганскай вобласці.

Nashaniva.com