Палёты ў Егіпет для беларусаў цяпер будуць хутчэйшымі

Пасля таго, як «Расавіяцыя» дазволіла кампаніі лётаць у паўднёвых напрамках праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, «Белавія» заявіла, што будзе выконваць рэйсы ў Хургаду і Шарм-Эль-Шэйх без тэхнічнай пасадкі, паведамляе тэлеграм-канал «Белавія». Аднак скарачэнне палёту закране пакуль не ўсе рэйсы.

15.09.2022 / 20:13

Пасля закрыцця 24 лютага 2022 года часткі паветранай прасторы Расіі «Белавія» выконвала рэйсы ў Хургаду і Шарм-Эль-Шэйх у аблёт, што ўплывала на працягласць шляху і выклікала неабходнасць тэхнічнай пасадкі для дазапраўкі.

Цяпер, атрымаўшы дазвол «Расавіяцыі», кампанія зможа выконваць частку палёту больш кароткім маршрутам. Разліковы час у шляху складзе каля 7 гадзін.

«Белавія» звяртае ўвагу, што на рэйсах без тэхпасадкі будзе абмежаваная лімітная камерцыйная загрузка, г. зн. колькасць пасажыраў і багажу, якія будуць перавозіцца. Таму рэйсы, загрузка якіх ужо перавышае гранічна дапушчальную для беспасадачнага палёту, па-ранейшаму будуць выконвацца з тэхнічнай пасадкай.

Абмежаванне лімітнай камерцыйнай загрузкі на прамых рэйсах цягне за сабой і памяншэнне нормы правозу багажу. 

Nashaniva.com