Елісееў: Пагроза беларускай і ўкраінскай дзяржаўнасці — надзвычайная

Палітолаг, эксперт Цэнтра EAST Андрэй Елісееў пракаментаваў «Нашай Ніве» апошняе абвастрэнне вакол расійска-ўкраінскай вайны і апошнія вострыя заявы Лукашэнкі.

20.09.2022 / 20:32

«Вельмі верагодная скорая вайсковая эскалацыя ў Украіне з боку Масквы, — сказаў «Нашай Ніве» палітычны аналітык Андрэй Елісееў. — Усведамляючы гэта, Лукашэнка збіраецца яшчэ болей заціскаць гайкі ва ўсіх сферах, перадусім каб не спарадзіць сумневы Крамля, што ён можа згубіць кантроль у Беларусі. Паколькі мажлівыя новыя (хай сабе не на паперы, а на практыцы) элементы ваеннага становішча ў Беларусі, то імаверныя як абмежаванні ўезду / выезду з Беларусі, так і актуалізацыя занепакоенняў наконт мажлівага удзелу беларускіх вайскоўцах у агрэсіўных дзеях. У цэлым, пагроза беларускай і ўкраінскай дзяржаўнасці застаецца надзвычайнай», — кажа Елісееў.

Nashaniva.com