Раніцай Расія нанесла ракетны ўдар па Запарожжы

Як паведаміў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Тымашэнка, па горадзе ўдарылі дзевяць расійскіх ракет. Адна з іх трапіла ў гасцініцу ў цэнтральным парку. Будынак істотна зруйнаваны, пад заваламі знаходзяцца людзі.

22.09.2022 / 09:14

Таксама пад удар трапіла электрападстанцыя, некаторыя населеныя пункты ў раёне застаюцца без святла. Ёсць інфармацыя пра пападанне па тэлевежы.

Кіраўнік вобласці Аляксандр Старух дадаў, што вядома пра аднаго загінулага і пецярых параненых.

Nashaniva.com