Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 4 чалавекі. Усе яны асуджаныя за падтрымку Украіны

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек. Гэта Павел Піскун, Дзяніс Сасункевіч, Антон Малюга і Андрэй Маслаў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

23.09.2022 / 17:56

Павел Піскун асуджаны на два гады за перадачу звестак і відэа пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі. Антон Малюга за тое ж атрымаў тры гады калоніі. Дзяніс Сасункевіч асуджаны на два гады па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. А Андрэя Маслава пазбавілі волі на 2,5 года за падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне на баку Украіны.

Усяго па стане на сёння ў Беларусі налічваецца 1346 палітвязняў, якіх прызналі такімі праваабаронцы. Але ўвогуле, колькасць людзей, якія трапілі за краты па палітычных матывах, значна большая.

Nashaniva.com