«Гэта Расія напала на Украіну, а не наадварот!» У Дагестане працягваюцца пратэсты супраць мабілізацыі ВІДЭА

У Махачкале, сталіцы Дагестана, праходзяць акцыі пратэсту супраць вайны і мабілізацыі. Актыўную пазіцыю ў іх займаюць жанчыны. Аднаму з паліцэйскіх нават прыйшлося ад іх уцякаць.

25.09.2022 / 17:02

Пратэстоўцы крычаць «Не вайне!», «Нашы дзеці не ўгнаенне», спрачаюцца з паліцэйскімі і адбіваюць у іх затрыманых. «Гэта Расія напала на Украіну, а не наадварот», — крычаць жанчыны на адным з відэа.

Раней пратэстоўцы перакрылі федэральную трасу ў раёне вёскі Эндзірэй, а паліцыя страляла ў паветра, спрабуючы разагнаць нязгодных з мабілізацыяй.

Дагестан, як і іншыя нацыянальныя аўтаноміі Расіі, нясе найбольшыя страты ў вайне. Некаторыя крытыкі Пуціна сцвярджаюць, што Масква наўмысна масава пасылае на фронт часці, сфармаваныя ў аўтаноміях, каб аслабіць малыя народы Расіі.

Чачня адмовілася ўдзельнічаць у мабілізацыі, яе кіраўнік Рамзан Кадыраў заявіў, што рэспубліка свой план ужо перавыканала. 

Nashaniva.com