Дызайнер Анатоль Лазар выйшаў на волю пасля 13 сутак

Затрыманы адбыў арышт у 13 сутак па адміністрацыйнай справе за нібыта хуліганскія дзеянні.

26.09.2022 / 13:52

У яго праводзілі ператрус, забралі камп'ютар і тэлефон.

Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псеўданімам Wiecier Mechaniczny, — ён сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў», быў партнёрам і кіраўніком мінскай студыі рэкламы і дызайну «Адліга».

Раней Анатоля ўжо затрымлівалі — у студзені 2021 года яго забіралі ў ДФР, нібыта каб праверыць, ці заплаціў ён падаткі.

Nashaniva.com