Байцы палка «Пагоня» страцілі найлепшую са сваіх машын

Байцы беларускага палка «Пагоня» перакуліліся на аўтамабілі, у іх лёгкія раненні і невялікія траўмы. Як піша тэлеграм-канал Prague Support Team, адбылося гэта некалькі дзён таму падчас выканання баявой задачы. «Таёта» атрымала сур'ёзныя пашкоджанні рухавіка і аднаўленню не падлягае, пойдзе на запасныя часткі.

26.09.2022 / 16:43

Гэта была адна з самых першых машын «Пагоні» і лічылася ў палку найлепшай. Цяпер пачаўся збор грошай на новы аўтамабіль. 

Полк «Пагоня» быў заснаваны ва Украіне ў сакавіку 2022-га. Групы яго байцоў ваююць на фронце, у тым ліку ў складзе ўкраінскай Першай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння імя Багуна.

Nashaniva.com