Расія запрасіла беларусаў паўдзельнічаць у кіраванні «кінутымі» еўрапейцамі кампаніямі

У Расіі могуць прыцягнуць беларускіх бізнэсоўцаў да кіравання кампаніямі, якія «кінулі» еўрапейцы пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. Пра гэта паведаміў у эфіры «Беларусь 1» пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты.

26.09.2022 / 17:39

Дзмітрый Круты

Па словах Крутога, з расійскага рынку сышлі каля 950 буйных замежных кампаній. З яго слоў, для беларускага боку тут найбольшую цікавасць уяўляюць вытворчасці ў галіне хімічнай і лакафарбавай прамысловасці, машынабудаўнічых кампанентаў.

«Спадзяёмся, што да гэтага працэсу зможам падключыцца», — сказаў Круты.

Nashaniva.com