Кангрэс ЗША папярэдне ўзгадніў выдзяленне Украіне дадатковых 12 мільярдаў даляраў дапамогі

Прадстаўнікі партый Кангрэса ЗША падчас перамоваў у панядзелак дамовіліся прадугледзець у бюджэце на наступны, 2023-ы фінансавы год (пачынаецца з 1 кастрычніка) амаль 12 мільярдаў даляраў дапамогі для Украіны, паведамляе Reuters.

26.09.2022 / 20:34

У пачатку верасня стала вядома, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн просіць Кангрэс выдзеліць Украіне 11,7 млрд даляраў у якасці экстранай дапамогі. Белы дом сцвярджаў, што сродкі неабходныя для падтрымання тэмпаў аказання дапамогі Украіне на працягу першых трох месяцаў 2023-га фінансавага года, які пачынаецца ў пачатку кастрычніка.

Агулам Злучаныя Штаты ўжо выдзелілі Украіне каля 17 млрд даляраў дапамогі ў галіне бяспекі з моманту пачатку працы адміністрацыі Байдэна, з іх амаль 16 мільярдаў — з пачатку ўварвання Расіі 24 лютага.

Nashaniva.com