У «Белгазпрамбанку» прызначаны старшыня праўлення

Рада дырэктараў «Белгазпрамбанка» прызначыла старшынёй праўлення Ірыну Патапаву. На гэта звярнулі ўвагу ў REFORM.by.

29.09.2022 / 10:20

Да гэтага яна выконвала абавязкі старшыні пасля сыходу з гэтай пасады Надзеі Ермаковай.

Таксама на пасаду галоўнага бухгалтара прызначаная Наталля Самусевіч.

Нагадаем, у 2020 годзе былі затрыманыя многія топ-менеджары «Белгазпрамбанка», а таксама былы старшыня праўлення Віктар Бабарыка, які высунуў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах. Тады ж у «Белгазпрамбанку» была ўведзеная часовая адміністрацыя на чале з Надзеяй Ермаковай. На пачатку 2021 года яна стала старшынёй праўлення, а ў ліпені пайшла на пенсію.

Nashaniva.com