Кіраўнік МЗС Польшчы Рау: НАТА ўступіць у вайну з Расіяй у выпадку ядзернага ўдару па Украіне

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау ў інтэрв'ю радыёстанцыі RMF FM 29 верасня заявіў, што НАТА можа нанесці няядзерны ўдар па Расіі. Але толькі ў выпадку ядзернага ўдару Расіі па Украіне.

29.09.2022 / 14:02

«Да гэтага часу ніхто не разглядаў магчымасці прымянення ядзернай зброі. У такой сітуацыі адказ краін НАТА быў бы, імаверна, такі, як гэта прадставіў шэф Нацыянальнай рады бяспекі ЗША Джэйк Саліван. Гэта прывяло б да няядзернага адказу на тэрыторыі Украіны», — заявіў ён.

Яшчэ раней польскі міністр у інтэрв'ю NBC News заявіў, што краіны Захаду арганізуюць «разбуральны адказ» у выпадку прымянення Расіяй ядзернай зброі, што азначала б пачатак вайны з Расіяй.

Nashaniva.com