Беларускі футбаліст захрас на Мальдывах. Ён некалькі месяцаў не атрымлівае заробку і не можа вярнуцца дадому

Былы памочнік трэнера зборнай Мальдыў Сімао Коста распавёў, што да яго па дапамогу звярнуліся два футбалісты з чэмпіянату Мальдываў. Адзін з іх — беларус, былы гулец «Крумкачоў» Іван Верас.

01.10.2022 / 21:35

Ім некалькі месяцаў не плацяць заробкі, яны жывуць у небяспечных умовах і дрэнна харчуюцца.Да таго, у гульцоў скончыліся візы і яны не могуць вярнуцца дадому, піша  «Трыбуна».

Nashaniva.com