Спусцілі на ваду «Гетмана Івана Мазепу» — новы флагман украінскага вайсковага флоту

У Турцыі спусцілі на ваду карвет класа Ada «Гетман Іван Мазепа» ВМС Украіны. Гэта першы карабель такога класа, які будзе ва Украіны.

02.10.2022 / 21:06

Новы карабель зменіць на пазіцыі флагмана ВМС Украіны фрэгат «Гетман Сагайдачны», які быў затоплены ў Мікалаеве ў першы дзень вайны, 24 лютага. Рашэнне затапіць карабель прыняў экіпаж — каб фрэгат не трапіў у рукі да расійскіх вайскоўцаў.

На цырымоніі спуску выступіла першая лэдзі Украіны Алена Зяленская. Яна сярод іншага сказала:

«У такіх выпадках да суднаў звяртаюцца як да людзей — з павагай і пажаданнем. Такім чынам, карвет «Гетман Іван Мазепа», жадаю табе з гонарам несці ўкраінскі сцяг. Спадарожнага ветру, спакойнага мора і толькі перамог! Заўсёды памятай сваю турэцкую радзіму і нясі славу Украіне!»

Nashaniva.com