Байцы палка Каліноўскага падчас штурмавой аперацыі ўзялі трох палонных

Падчас правядзення штурмавой аперацыі 3 кастрычніка ваяры палка Каліноўскага ўзялі трох палонных, паведамляе прэс-служба палка.

05.10.2022 / 08:18

Адзін з іх быў паранены. Парамедыкі аказалі яму першую медыцынскую дапамогу.

Учора паведамлялася, што 3 кастрычніка адзін з байцоў падраздзялення загінуў на полі бою пры штурмавой аперацыі. Прозвішча загінулага каліноўца не называюць. Яшчэ чатыры ваяры былі параненыя, але іх жыццю нічога не пагражае.

Nashaniva.com