Мінчанку асудзілі да калоніі за відэа ў тык-току і ўдзел у акцыях пратэсту

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска з 3 кастрычніка разглядалася справа Дар’і Лычкоўскай. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) па чатырох эпізодах. Сёння суддзя Алена Бушава прызначыла Лычкоўскай два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

05.10.2022 / 18:15

Дар’ю Лычкоўскую затрымалі 16 чэрвеня. Спачатку дзяўчыну асудзілі па адміністрацыйнай справе на 11 сутак. Пасля арышту Дар'я паехала ў РУУС, каб забраць тэлефон, але там яе перазатрымалі па крымінальнай справе. Падставай для ўзбуджэння справы сталі фота з мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, відэа ў тык-току і прыватныя перапіскі.

Суддзя Алена Бушава 5 кастрычніка агучыла прысуд Дар’і: два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Nashaniva.com