Літва накіравала Мінску ноту аб парушэнні двухбаковых міжнародных дагавораў

У ёй падкрэсліваецца, што прававыя акты, прынятыя ўладай Беларусі, парушаюць як усеагульна прызнаныя прынцыпы міжнароднага права, так і двухбаковыя міжнародныя дамовы — дамова Літвы і Беларусі аб прававой дапамозе і прававых адносінах у грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах, а таксама міжурадавую літоўска-беларускую дамову аб заахвочванні і абароне інвестыцый, гаворыцца ў паведамленні.

12.10.2022 / 10:39

Літоўскі бок атрымлівае права лічыць натыфікаваныя парушэнні падставай для скасавання або спынення дзеяння дамовы або яе часткі, падкрэслівае МЗС.

Nashaniva.com