Праваабаронца пра нюансы законапраекта аб амністыі і «злосных парушальнікаў»

Па праекце закона аб амністыі, прымеркаванай да «Дня народнага адзінства» 17 верасня, выйсці на волю з тых, хто за кратамі за палітыку, могуць адзінкі. Пра гэта кажа праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.

12.10.2022 / 22:23

«Невялікі працэнт можа выйсці, — каментуе заканапраект аб амністыі Павел Сапелка. — Можа быць, толькі людзі, якія па артыкуле 188 КК (паклёп). 

Мінус «злосна парушаючыя», мінус палітычныя артыкулы 342, 293, 369 і 368, 130, мінус «экстрэмісты». Нават і не застаецца нікога». 

Апроч згаданых вышэй артыкулаў, выключаны наступныя, па якіх у тым ліку судзілі палітвязняў:

Таксама агаворана, што не будуць вызваляцца асобы, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці» і тыя, хто «злосна парушае ўсталяваны парадак падчас адбывання пакарання ці іншых мераў крымінальнай адказнасці».

Каго збіраюцца лічыць злоснымі парушальнікамі? Павел Сапелка тлумачыць, што пастаноўка на ўлік як схільных да экстрэмізму тут не мае значэння. Да злосных парушальнікаў аднясуць тых, хто мае пэўны камплект парушэнняў.

У праекце закона яны пералічаны ў артыкуле 17 законапраекта. Злоснымі парушальнікамі, напрыклад, будуць лічыць тых, хто мае тры і больш нязнатыя спагнанні (вымовы ці ШІЗА), пераведзены з папраўчай калоніі ў турму і інш.

Звяртае ўвагу артыкул 21 — «рашэнне аб прымяненні ці непрымяненні гэтага закона прымаецца ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна». То-бок закон можа дзейнічаць выбарачна.

Цяпер праект закона аб амністыі рыхтуюць да першага чытання Палаты прадстаўнікоў. Ён знаходзіцца на разглядзе ў камісіі па нацыянальнай бяспецы. 

Чытайце таксама: 

Апублікаваны праект закона аб амністыі. Палітычным нічога не свеціць

Канапацкая пра амністыю: Гэта праект, а не закон

Nashaniva.com