У цэнтры Мінска пяць шматкватэрных дамоў засталіся без гарачай вады і цяпла

У цэнтры Мінска сёння адбылася аварыя: прарвала трубу. Як паведамляе «Мінскэнерга», у 18:27 з'явілася інфармацыя, што на вуліцы Караля каля дома 16 з-пад зямлі б'е вада. Гэты ўчастак адключылі ад цепласеткі.

13.10.2022 / 22:23

Фота ілюстрацыйнае

«Без гарачага водазабеспячэння і ацяплення засталіся 5 жылых дамоў (па адрасе: вул. Караля, 18, 20, вул. Раманаўская Слабада, 11, 13, вул. Сухая, 3) і 2 адміністрацыйныя будынкі (па адрасе вул. караля, 16, 16а)», — кажуць у «Мінскэнерга».

Мяркуецца, што вада і цяпло вернуцца ў гэтыя дамы заўтра да 8:00.

Nashaniva.com