У Чарнігаве разгарнулі самы вялікі вязаны сцяг Украіны ФОТА

Сёння, 14 кастрычніка, каля Кацярынінскай царквы ў Чарнігаве ўсталявалі новы рэкорд Украіны, паказаўшы найбуйнейшы па памеры вязаны сцяг.

14.10.2022 / 14:56

Фота: Суспільне Чернігів

Яго даўжыня — 30 м 54 см, а шырыня — 20 м 20 см.

Вязалі сцяг прыкладна 350 жанчын з усёй Украіны і з-за мяжы на працягу чатырох месяцаў.

Неўзабаве яго хочуць узважыць і зафіксаваць яшчэ адзін рэкорд Украіны на самы цяжкі сцяг, бо ён важыць больш за 200 кг.

Фота: Суспільне Чернігів

Пасля гэтага яго падзеляць на часткі і зробяць меншы сцяг, які пакінуць у Чарнігаве. З рэшты тканіны зробяць пледы. Частку з іх перададуць дзецям з розных рэгіёнаў Украіны. Іншую частку пледаў арганізатары хочуць прадаць, а грошы перадаць на патрэбы УСУ.

Nashaniva.com