Святара Уладзіслава Багамольнікава зноў асудзілі, ужо чацвёрты раз

Пра чацвёрты суд над праваслаўным святарам Уладзіславам Багамольнікавым паведамляе «Хрысціянская візія». Цяпер яго будуць утрымліваць за кратамі як мінімум 59 сутак. 

14.10.2022 / 21:12

Багамольнікаў павінен быў выйсці сёння на волю пасля 44 дзён, але стала вядома, што ён быў зноў асуджаны на 15 сутак.

Нагадаем, 31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру святара і затрымалі яго. Вядома, што айцец Уладзіслаў перахварэў у няволі на кавід. Пры гэтым для «палітычных» на Акрэсціна перадачы не прымаюць, таму ён утрымліваецца там без ніякіх сродкаў гігіены.

Багамольнікаў — выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі. Ён абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў ліцію па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.

Nashaniva.com