ЗША: Мы не бачым прыкмет, што беларускія войскі рыхтуюцца ўвайсці або ўвойдуць ва Украіну

Пра незаўважнасць прыкмет падрыхтоўкі беларускага войска да ўварвання ва Украіну заявіў прадстаўнік Рады нацбяспекі ЗША Джон Кірбі.

14.10.2022 / 21:51

«Відавочна, мы сочым за гэтым наколькі магчыма. Любыя дадатковыя войскі пад расійскім камандаваннем выклікаюць занепакоенасць, але гэтага цяпер няма», — сказаў Кірбі, яго цытуе журналіст украінскай службы «Голаса Амерыкі» Астап Ярыш.

Nashaniva.com