Пад Белгарадам загарэлася нафтабаза

У Белгарадскім раёне пры абстрэле загарэлася нафтабаза. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёну Вячаслаў Гладкоў.

15.10.2022 / 16:28

«У нас зноў абстрэл. Адзін з снарадаў трапіў у нафтабазы на тэрыторыі Белгарадскага раёна. Знаходжуся на месцы здарэння. МНС ужо змагаецца з агнём. Пагрозы распаўсюджвання няма. Буду трымаць вас у курсе», — напісаў кіраўнік вобласці ў сваім тэлеграм-канале.

Па словах відавочцаў, гарыць нафтабаза ў пасёлку Разумнае. ТАСС са спасылкай на крыніцу ў экстранных службах паведамляе, што на нафтабазе праз абстрэл пашкоджаны адзін з 10 рэзервуараў.

Пры абстрэле 15 кастрычніка быў пашкоджаны мытны пункт пропуску ў Шабекіне. У суботу па памежным пераходзе ўдарылі 14 снарадаў.

Nashaniva.com