Рэцэпт на выхадныя. Свініна ў соусе з колы — арыгінальная страва з азіяцкім каларытам

Кола — не самы папулярны інгрэдыент у кулінарыі. Тым не менш, патрацьце трохі часу, каб прыгатаваць гэтую салодкую свініну ў соусе з колы, смак будзе арыгінальны.

23.10.2022 / 11:04

Фота: BBC Food

Для гэтага рэцэпта вам спатрэбіцца:

  1. Змясціце кавалкі свініны ў каструлю і заліце іх кіпячай вадой, каб вада займала дзве траціны каструлі. Дадайце солі і давядзіце да кіпення. Варыце свініну не менш за 15 хвілін, найлепш 40 хвілін, калі вада будзе выкіпаць, далівайце яе. Зліце воду і прасушыце мяса на кухонным ручніку.
  2. Каб прыгатаваць соус, змяшайце ў місцы таматную пасту, гарчыцу, соевы соус, мёд і колу. Адстаўце ўбок.
  3. Растапіце масла ў воку ці на вялікай патэльні на сярэднім агні. Пакладзіце туды свініну і абсмажвайце яе з аднаго боку 2 хвіліны ці пакуль мяса добра не падпячэцца. Перавярніце свініну і пячыце яе на іншым баку, пакуль мяса не падрумяніцца і не стане хрумсткім. Будзьце ўважлівыя, бо мяса можа страляць тлушчам.
  4. Дадайце ў патэльню нарэзаныя часнок, імберац і зялёную цыбулю і смажце іх разам са свінінай 10-20 секундаў, адначасова з гэтым памешвайце сумесь. Заліце соусам і тушыце сумесь на моцным агні 1—2 хвіліны, пры гэтым перамешвайце мяса, каб яно пакрылася соусам.
  5. Падавайце свініну разам з локшынай ці рысам, пры жаданні пасыпце яе каляндрай і перцам чылі.

Рэцэпт на выхадныя: дорсэцкі яблычны пірог

Рэцэпт на выхадныя. Гарбузовы суп — карысна, густа, цёпла

Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва

Nashaniva.com