Іран адмаўляе перадачу дронаў-камікадзэ Расіі

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Ірана Насер Канаані падчас штотыднёвай прэс-канферэнцыі, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

17.10.2022 / 13:03

«Апублікаваная навіна пра тое, што Іран прадаставіў Расіі беспілотнікі, мае палітычныя амбіцыі і распаўсюджваецца заходнімі крыніцамі. Мы не давалі зброю ніводнай з ваюючых краін», — сказаў Канаані.

Камандаванне Паветраных сіл УСУ паведаміла, што раніцай 17 кастрычніка супрацьпаветраная абарона ліквідавала 11 дронаў-камікадзэ «Shahed-136», якія вырабляюцца Іранам і выкарыстоўваюцца расійскімі вайскоўцамі пад назвай «Герань-2».

У Кіеве ў выніку разбурэння жылога дома такім дронам загінулі тры чалавекі.

Nashaniva.com