Ігар Гіркін пацвердзіў, што знаходзіцца ва Украіне

«З 14.10.2022 г. у дзеючай арміі», — лаканічна напісаў колішні арганізатар сепаратызму на Данбасе, ваенны злачынца Ігар Гіркін (псеўданім Стралкоў) на сваіх старонках у ВК і тэлеграме.

18.10.2022 / 21:31

Раней пра тое, што Гіркін-Стралкоў знаходзіцца ва Украіне, паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў. Украінская ваенная выведка паабяцала ўзнагароду 100 тысяч даляраў за перадачу Гіркіна ва ўкраінскі палон. Таксама сродкі на гэтыя мэты збірала і ўкраінская грамадскасць.

У 2014 годзе Гіркін камандаваў войскамі ДНР і займаў пасаду міністра абароны самаабвешчанай рэспублікі. Стралкоў-Гіркін — адзін з чатырох абвінавачаных па справе аб збітым малайзійскім «Боінгу» над Данбасам.

Nashaniva.com