У Новай Зеландыі чыноўнікам забаранілі выкарыстоўваць складаныя фразы

Парламент Новай Зеландыі прыняў закон, які забараняе чыноўнікам выкарыстоўваць складаную лексіку і вузкаспецыяльныя тэрміны ў камунікацыі з грамадзянамі. Чакаецца, што дзякуючы простай мове паведамленні ўладаў будуць лепш разумець мігранты, людзі з нізкім узроўнем адукацыі і інтэлекту, піша The Guardian.

21.10.2022 / 16:37

«Людзі, якія жывуць у Новай Зеландыі, маюць права разумець, што ўрад просіць іх рабіць і якія іх правы», — заявіла ініцыятар законапраекта Рэйчэл Бояк.

Апазіцыя раскрытыкавала «закон аб простай мове» і абяцала яго скасаваць пасля прыходу да ўлады. Палітыкі мяркуюць, што ён спародзіць яшчэ больш бюракратыі — давядзецца сачыць за чыноўнікамі і аналізаваць іх камунікацыю.

Nashaniva.com